cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Навука і культура

У Ватыкане адкрылася выстава, прысвечаная Меноры

У Ватыкане адкрылася выстава, прысвечаная Меноры - AP

15/05/2017 15:20

15 мая 2017 г. адначасова, у крыле Карла Вялікага каланады Берніні на плошчы св. Пятра і ў Яўрэйскім музеі пры рымскай сінагозе, адкрылася выстава, прысвечаная Меноры – залатому сямісвечніку, які, згодна са Святым Пісаннем, знаходзіўся ў Ерузалемскай святыні.

Выстава, пад назвай “Менора – культ, гісторыя і міф”, сабрала каля 130 экспанатаў, якія ілюструюць гісторыю сімвала народа, а ў цяперашні час – яўрэйскай дзяржавы.

Лічыцца, што Менора прыбыла ў Рым у 70-м годзе, пасля разбурэння Ерузалемскай святыні войскамі Ціта, і апынулася – як каштоўны трафей – у Templum Pacis, пабудаванай у гонар гэтай перамогі імперыі.

Сямісвечнік хутка быў выкарыстаны яўрэямі ў якасці сімвалу сваёй прысутнасці: ён з’явіўся ў яўрэйскіх катакомбах, на магілах, манетах і вітражах, а таксама ювелірных вырабах.

Аб усім гэтым распавядае рымская “двайная” выстава, куратарамі якой з’яўляюцца Алесандра дзі Кастра, Арнольд Нэсэльрат і Франчэска Леонэ. Сярод выстаўленых на ёй экспанатаў, ёсць працы Джуліа Рамана, Андрэа Сакі і Марка Шагала.


15/05/2017 15:20