cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа прыняў фіналістаў Кубка Італіі па футболе

Папа прыняў фіналістаў Кубка Італіі па футболе

16/05/2017 14:15

Святы Айцец заклікаў футбалістаў італьянскіх клубаў “Ювентус” і “Лацыа” сведчыць аб сапраўдных спартыўных каштоўнасцях. Ён прыняў гэтыя каманды на аўдыенцыі ў Ватыкане 16 мая 2017 г. з нагоды маючага адбыцца паміж імі фінальнага матча Кубка Італіі па футболе. Гульня адбудзецца 17 мая вечарам на рымскім алімпійскім стадыёне.  

У сваёй прамове Францішак падкрэсліў, што спартсмены часта з’яўляюцца прыкладам для іншых людзей, асабліва для моладзі. Таму кожная гульня для іх павінна станавіцца доказам ураўнаважанасці, кантролю над сабой, захавання правілаў. “Хто, сваімі паводзінамі, здольны пацвярджаць усё гэта, становіцца прыкладам для сваіх прыхільнікаў. Вось гэтага я жадаю вам: быць сведкамі павагі, сумленнасці, згоды, гуманізму”, - сказаў Святы Айцец.

Пантыфік заўважыў, што, нажаль, на стадыёнах здараюцца выпадкі насілля, якія перашкаджаюць належнаму правядзенню матчаў і здаровай забаве гледачоў. Ён заклікаў сваіх гасцей спрыяць таму, каб спартыўная дзейнасць не дзяліла, а аб’ядноўвала грамадства.


16/05/2017 14:15