cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Святы Айцец анансаваў свой магчымы візіт у Перу

Святы Айцец анансаваў свой магчымы візіт у Перу

16/05/2017 11:35

Пантыфік сустрэўся 15 мая 2017 г. з перуанскім епіскапатам, які знаходзіцца ў Рыме з візітам “ad limina Apostolorum”. На працягу амаль трох гадзін ён размаўляў з біскупамі аб становішчы мясцовага Касцёла. “Для нас гэта было як міні-рэкалекцыі”, - падзяліўся пасля сустрэчы з Францішкам кардынал Хуан Луіс Сіпрыані, арцыбіскуп Лімы.

Падчас сустрэчы з біскупамі, Папа анансаваў свой візіт у Перу ў наступным годзе, хоць, як падкрэсліў, канчатковае рашэнне ў гэтай справе яшчэ не прынята. Святы Айцец заклікаў біскупаў клапаціцца аб захаванні адзінства мясцовага епіскапату. Для вернікаў такое адзінства з’яўляецца моцным сведчаннем, падкрэсліў ён і папрасіў перуанскіх пастыраў быць блізкімі да сваёй паствы.

“Папа, які добра знаёмы з Касцёлам у Лацінскай Амерыцы, таксама казаў пра так званую народную пабожнасць нашых вернікаў. У ёй адлюстроўваецца іх вера. Францішак успрымае гэта сур’ёзна. Ён папрасіў развіваць яе, таму што для нашага народа гэта вельмі важна, асабліва культ Маці Божай і культ крыжа”, - распавёў Ватыканскаму радыё кардынал Сіпрыані.


16/05/2017 11:35