2017-05-16 12:29:00

Папа павіншаваў новага Прэзідэнта Францыі


Францішак 16 мая 2017 г. даслаў віншавальную тэлеграму на імя Эмануэля Макрона з нагоды ўступлення на пасаду Прэзідэнта Французскай Рэспублікі. 

Папа пажадаў яму поспехаў у ажыццяўленні высокіх абавязкаў і прызнаўся, што просіць у Бога падтрымкі для лідэра краіны, вядомай сваёй багатай маральнай традыцыяй, духоўнай спадчынай, у тым ліку хрысціянскай, што можа паслужыць пабудове больш справядлівага і братняга грамадства. Уважлівае стаўленне да адрозненняў, да слабых і выключаных, спрыяе супрацоўніцтву і салідарнасці паміж народамі, звярнуў увагу Пантыфік. Ён выказаў спадзяванне, што Францыя працягне выступаць, у Еўропе і ў свеце, за пошук міру і агульнага дабра, за павагу да жыцця і абарону годнасці кожнага чалавека і ўсіх народаў. Новаму Прэзідэнту і ўсяму французскаму народу Францішак пажадаў Божага благаслаўлення.








All the contents on this site are copyrighted ©.