2017-05-17 14:11:00

Папа наведае чарговую парафію Рымскай дыяцэзіі


У нядзелю, 21 мая 2017 г. Францішак наведае парафію св. Пьера Даміяні, якая знаходзіцца ў мястэчку Ачылія, на паўднёвы захад ад італьянскай сталіцы. Ён адправіцца туды вечарам на аўтамабілі. Падчас душпастырскага візіту Пантыфік сустрэнецца з моладдзю, хворымі, пажылымі людзьмі, сем’ямі, дзеці якіх былі ахрышчаны на працягу бягучага года, членамі Неакатэхуменальнага шляху, а таксама асобамі, якія задзейнічаны ў душпастырстве і дабрачыннай дзейнасці. Кульмінацыйным момантам стане Эўхарыстыя ў парафіяльным касцёле, перад якой Святы Айцец паспавядае некалькі чалавек.

Парафія св. Пьера Даміяні была заснавана ў 1970 г. Яна знаходзіцца недалёка ад рымскага аэрапорта “Ф’юмічына”. 27 лютага 1972 г. парафію наведваў з візітам Павел VI, а 13 сакавіка 1988 г. – св. Ян Павел ІІ. Яна стане пятнаццатай у Рымскай дыяцэзіі, якую Францішак наведае з пачатку свайго пантыфікату і ўжо чацвёртай у 2017 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.