cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Апублікаваны расклад цэлебрацый Папы на чэрвень

Апублікаваны расклад цэлебрацый Папы на чэрвень - ANSA

18/05/2017 14:43

Св. Імша і эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якія ўзначаліць папа Францішак, сёлета будуць перанесены з чацвярга, 15 чэрвеня, на нядзелю, 18 чэрвеня. Гэта стала вядома з раскладу літургічных цэлебрацый з удзелам Святога Айца, які 18 мая 2017 г. быў апублікаваны ў Ватыкане. 

Такое рашэнне Папа прыняў, каб у літургіі і працэсіі магло прыняць удзел больш святароў і вернікаў, і каб не ствараць нязручнасцяў для руху транспарту ў працоўны дзень, удакладніў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Грэг Бёрк. 

Урачыстая св. Імша на Божае Цела традыцыйна адбудзецца ў рымскай базыліцы св. Яна на Латэране. Пасля яе заканчэння пройдзе эўхарыстычная працэсія да базылікі Санта-Марыя-Маджорэ, на заканчэнне якой Папа ўдзеліць вернікам благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

З раскладу цэлебрацый вынікае таксама, што 4 чэрвеня 2017 г. у ватыканскай базыліцы Пантыфік будзе цэлебраваць Эўхарыстыю з нагоды ўрачыстасці Спаслання Святога Духа, а 29 чэрвеня 2017 г., ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, ён узначаліць літургію, падчас якой благаславіць паліі для новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў. Яна таксама пройдзе ў базыліцы св. Пятра.


18/05/2017 14:43