cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Святы Айцец адкрые пасяджэнне італьянскага епіскапату

Святы Айцец адкрые пасяджэнне італьянскага епіскапату - OSS_ROM

19/05/2017 12:07

Святы Айцец узначаліць цырымонію адкрыцця 70-й Генеральнай асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Трохдзённы форум пачнецца 22 мая 2017 г. у ватыканскай Зале Сінодаў. Францішак прывітае яго ўдзельнікаў, а затым правядзе з імі размову за закрытымі дзвярыма. Пасяджэнне будзе прысвечана пытанням веры і моладзі.

На наступны дзень, 23 мая, упершыню ў гісторыі італьянскія біскупы змогуць выбраць кандыдатаў на пасаду старшыні свайго епіскапату. У адрозненні ад іншых краін свету, старшыню Канферэнцыі Біскупаў Італіі прызначае сам Пантыфік. Аднак у 2014 г. у статут епіскапату былі ўнесены папраўкі, згодна з якімі іерархі маюць магчымасць выбраць і прадставіць Святому Айцу трох кандыдатаў.

Апошнія дзесяць гадоў Канферэнцыю Біскупаў Італіі ўзначальваў 74-гадовы арцыбіскуп Генуі, кардынал Анджэла Баньяска. Ён быў прызначаны на гэту пасаду Бэнэдыктам XVI і займаў яе на працягу двух тэрмінаў: з 2007 па 2012 гг. і з 2012 па 2017 гг. Кардынал Баньяска з’яўляецца таксама старшынёй Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы.

Італьянскі епіскапат быў створаны ў 1952 г.. Ён з’яўляецца самым вялікім у свеце і налічвае каля 400 іерархаў. 


19/05/2017 12:07