cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Святы Пасад: тэхналогіі павінны служыць салідарнасці

Святы Пасад: тэхналогіі павінны служыць салідарнасці - AFP

19/05/2017 15:12

“Тэхналагічныя інавацыі павінны быць прыладамі для выхавання людзей ў духу сапраўднай салідарнасці. Яны павінны дапамагчы пераадоліць “культуру адчужэння”, якая ставіць у цэнтр тэхнічна-эканамічных сістэм не людзей, а прыбытак”, - падкрэсліў пастаянны прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН. Арцыбіскуп Ауса прыняў удзел у пасяджэнні па пытаннях тэхналагічных інавацый, якое прайшло ў Нью-Ёрку.

У сваім звароце ватыканскі дыпламат выказаў надзею, што “рост навуковых і тэхналагічных інавацый паслужыць далейшаму дасягненню роўнасці і сацыяльнай інтэграцыі”. Ён адзначыў, што гэтыя прылады павінны суправаджацца “рэвалюцыяй пяшчотнасці”, пра якую часта кажа папа Францішак. 

“Пяшчотнасць – гэта не дэманстрацыя слабасці, а сіла, якая перамяняе”, якая нікога не абмінае, але дзейнічае па прынцыпе ўзаемнай салідарнасці. Такім чынам “пяшчотнасць становіцца спосабам служэння супольнаму дабру”, дадаў  арцыбіскуп Ауса. Ён заўважыў, што Апостальская Сталіца ўважліва ставіцца да тэхналагічнага прагрэсу, пра што сведчыць той факт, што сам Папа мае дзесяткі мільёнаў падпісчыкаў у сацыяльнай сетцы “Твітэр”, з вялікай колькасцю “рэтвітаў”.

Прадстаўнік Святога Пасаду у ААН пажадаў, каб будучыня чалавецтва знаходзілася ў руках тых, “хто прызнае іншага, а сябе лічыць часткай вялікага “мы”, дзелячыся такім чынам і поспехамі, і ўзаемнымі абавязацельствамі”.


19/05/2017 15:12