2017-05-22 14:08:00

Папа: адкрыць сэрца для Святога Духа і сведчыць пра Хрыста


Толькі Святы Дух вучыць нас казаць: “Езус ёсць Панам”, - сказаў Папа 22 мая 2017 г., падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У той жа час, Францішак падкрэсліў неабходнасць адкрытасці сэрца на голас Святога Духа. Толькі гэта, на яго думку, дасць магчымасць сведчыць пра Езуса Хрыста.

Францішак у сваёй гаміліі спаслаўся на абяцанне Хрыста даць іншага Суцяшыцеля, Які будзе суправаджаць чалавека і гарантуе яму, што будзе збаўлены Езусам. Гэта азначае, што Святы Дух з’яўляецца спадарожнікам кожнага хрысціяніна, спадарожнікам Касцёла, сказаў Святы Айцец. Ён падкрэсліў неабходнасць адкрытасці сэрца, каб дазволіць Суцяшыцелю ўвайсці ў яго. Аб гэтым дары адкрытасці трэба маліцца.

“Падумайце сёння аб гэтых двух рэчах: ці маё сэрца адкрытае, ці імкнуся пачуць Святога Духа, Які прамаўляе да мяне. Толькі так мы будзем ісці наперад у хрысціянскім жыцці і даваць сведчанне пра Езуса Хрыста”, - звярнуўся да вернікаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.