2017-05-22 15:37:00

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Ірландыі


Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі 22 мая 2017 г. Прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса. Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітыка прыняў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. 

Падчас сардэчных размоў былі падкрэслены канструктыўныя адносіны і ўзаемадзеянне, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Ірландыяй. Гаворка ішла пра пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс: абарону правоў чалавека і яго годнасці, праблему міграцыі і прыём бежанцаў, ахову навакольнага асяроддзя і ўстойлівае развіццё. Асаблівая ўвага была ўдзелена моладзі і сем’ям. Была падкрэслена важнасць этычных крытэрыяў у вырашэнні праблем, звязаных з глабалізацыяй, асабліва на эканамічным узроўні. Адбыўся абмен думкамі пра перспектывы еўрапейскага праекта.








All the contents on this site are copyrighted ©.