2017-05-23 14:25:00

Пантыфік выказаў спачуванні пасля тэракту ў Манчэстэры


Францішак быў глыбока засмучаны, даведаўшыся аб трагічнай гібелі людзей у выніку варварскага нападу ў Манчэстэры. У спецыяльнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, ён выказаў сваю шчырую салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад гэтага жудаснага акту насілля, запэўніў у сваёй малітве за загінулых і параненых, асабліва дзяцей і маладых людзей. Папа высока ацаніў намаганні ратавальных службаў і тых, хто займаецца гарантаваннем бяспекі.

22 мая 2017 г. увечары ў фае спартыўна-канцэртнага комплексу “Манчэстэр Арэна” адбыўся выбух. У выніку загінулі 22 чалавекі, больш за 50 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Ахвярамі сталі ў тым ліку дзеці.








All the contents on this site are copyrighted ©.