2017-05-27 11:21:00

Папа: тэракт у Егіпце – акт бессэнсоўнай нянавісці


Святы Айцец назваў тэракт супраць епіпецкіх коптаў “актам бессэнсоўнай нянавісці” і “гвалтоўнай абразай”. Ён выказаў салідарнасць з усімі, хто пацярпеў у выніку нападу і даверыў душы загінулых міласэрнасці Бога, асаблівым чынам памятаючы пра дзяцей, якія згубілі жыццё, гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме Папы, скіраванай на імя Прэзідэнта Егіпта Абдэля Фаттах аль-Сісі. 

Францішак запэўніў блізкіх загінулых, і усіх, хто атрымаў раненні, у сваіх шчырых малітвах і паабяцаў працягваць настойліва маліцца аб спакоі і прымірэнні паміж народамі, гаворыцца ў тэксце паслання.

Напад адбыўся раніцай 26 мая 2017 г. у правінцыі Эль-Мінья, у 250 км на поўдзень ад Каіра. Баевікі спынілі аўтобус з хрысціянамі-коптамі, якія накіроўваліся ў манастыр св. Самуіла, і расстралялі пасажыраў. У выніку тэракту загінулі па меншай меры 28 чалавек, каля 30 атрымалі раненні.








All the contents on this site are copyrighted ©.