2017-05-31 13:07:00

Францішак прызначыў сакратара новай ватыканскай дыкастэрыі


Святы Айцец прызначыў 31 мая 2017 г. бразільца, айца Алесандры Aуі Мэла, з Кангрэгацыі Шанштацкіх Айцоў, сакратаром Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Святар, які будзе другой асобай у новастворанай структуры Рымскай курыі, нарадзіўся 17 студзеня 1971 г. у Рыа-дэ-Жанейра. 7 ліпеня 2001 г. астрымаў святартскае пасвячэнне як член Інстытуту Шанштацкіх Айцоў. Навучаўся ў Філасофска-тэалагічнай вышэйшай школе ў Валендар у Германіі і атрымаў доктарскую ступень ва Універсітэце Дэйтана ў ЗША. Працаваў у душпастырстве, пазней стаў нацыянальным дырэктарам Шанштацкага руху ў Бразіліі, быў супрацоўнікам сакратарыяту Рады Біскупскіх Канферэнцый Лацінскай Амерыкі. 

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця працуе з 1 верасня 2016 г. Яе стварэнне стала вынікам рэформы Рымскай курыі. Структура замяніла сабой Папскія рады па справах свецкіх і па справах сям’і. Яе ўзначальвае кардынал Кэвін Джозэф Фарэл з ЗША. Місія ўстановы – пашыраць і рэалізоўваць у асяроддзі Касцёла праекты, якія датычаць інстытута сужэнства і сям’і, апостальства свецкіх вернікаў і абароны жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.