2017-06-03 13:12:00

Францішак сустрэўся з пратэстанцкімі лідэрамі


Пантыфік сустрэўся 3 чэрвеня 2017 г. у Ватыкане з пратэстанцкімі лідэрамі, якія прыбылі для ўдзелу ў харызматычным малітоўным чуванні, што пройдзе ў Рыме і будзе прымеркавана да 50-годдзя Каталіцкага харызматычнага абнаўлення. 

“Дзякуй за тое, што вы робіце, працуючы на карысць адзінства хрысціян, усе разам, так як гэтага хоча Пан. Мы ідзём разам, мы дапамагаем бедным разам, любім разам, навучаем разам – усе разам. І тэолагі працуюць са свайго боку, дапамагаючы нам. І мы пастаянна рухаемся наперад, ніколі не спыняючыся, ніколі – і разам. Гэта тое, чаго я жадаю. Я дзякую вам, таму што ведаю, што вы гэта робіце”, - сказаў Францішак і запрасіў кожнага з ста прысутных на сустрэчы лідэраў памаліцца разам, на сваёй мове, малітвай “Ойча наш”.








All the contents on this site are copyrighted ©.