2017-06-06 14:14:00

Ватыкан пашырыў свой парк электрамабіляў


Ватыкан ставіць на электрамабілі. З нядаўняга часу ў мясцовым гаражы з’явіліся яшчэ тры машыны з электрычным прывадам. Адна з іх, белая малалітражка Opel, была прадстаўлена асабіста Францішку. Тры аўтамаблілі, кожны з якіх можа праехаць на адным зарадзе ад 380 да 520 км, з’яўляюцца падарункам фірмы “General Motors”, якая ў гэты час валодае брэндам “Opel”. Адзін з іх паступіў на службу ў ватыканскі Сакратарыят па камунікацыі, як прызнаўся яго прэфект, кс. Дарыё Вігано.

Трэба нагадаць, што ў свой 80-ы Дзень нараджэння ў снежні 2016 г. Францішак атрымаў у падарунак ад адной берлінскай кампаніі электрычны “Nissan”. А да Году Міласэрнасці нямецкі канцэрн “BMW” перадаў у валоданне Святога Пасаду некалькі сваіх электракараў. Бэнэдыкт XVI таксама прычыніўся да “экалагічнасці” Ватыкана: падчас яго пантыфікату на электрамабілі пераселі ватыканскія службы парадку, а на даху Залы Паўла VI з’явілася больш за 2 тыс. сонечных электрапанэляў.

Урачыстую перадачу трох новых электрамабіляў Пантыфіку здзейсніў асабіста генеральны дырэктар “Opel” Карл-Томас Нойман, які перад гэтым узяў удзел у ватыканскай сустрэчы па ўстойлівасці і нулявым узроўні выкідаў. 

“Opel” да канца года павінен перайсці ад амерыканскай “General Motors” да французскай “Renault”.








All the contents on this site are copyrighted ©.