2017-06-08 15:33:00

Папа прыняў дэлегацыю “крызіснай” нігерыйскай дыяцэзіі


Францішак прыняў на аўдыенцыі 8 чэрвеня 2017 г. дэлегацыю нігерыйскай дыяцэзіі Ахіара, у якой пануе крызіс, выкліканы непрыняццем часткай вернікаў і духавенства прызначанага ў 2012 г. біскупа Пітэра Акпалеке. Да вырашэння сітуацыі ў 2013 г. сюды прызначаны Апостальскі адміністратар “sede vacante”, кардынал Джон Анаекан.

У аўдыенцыі прынялі ўдзел абодва іерархі, а таксама пастыр мітраполіі Аверы, у склад якой уваходзіць дыяцэзія Ахіара, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Нігерыі, прадстаўнікі духавенства, манаскіх супольнасцяў і мясцовай грамадскасці.

Святы Айцец, пасля таго як уважліва выслухаў членаў дэлегацыі, заявіў пра непрымальнасць існуючай сітуацыі і пакінуў за сабой права прыняцця адпаведных мераў, давяраючы дыяцэзію матчынаму клопату Панны Марыі, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Раней адбыліся сустрэчы нігерыйскай касцёльнай дэлегацыі з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і кіраўніцтвам Кангрэгацыі евангелізацыі народаў, з якімі шырока абмяркоўвалася складаная сітуацыя. 








All the contents on this site are copyrighted ©.