2017-06-09 14:40:00

Пантыфік сустрэнецца з кіраўніком нямецкага ўраду


Францішак 17 чэрвеня 2017 г. сустрэнецца з Канцлер Германіі Ангелай Меркель, якая здзейсніць візіт у Ватыкан. Пра гэта паведаміла 9 чэрвеня 2017 г. у Берліне намеснік прэс-сакратара ўрада Ульрыка Дэмер. Інфармацыю пацвердзіў таксама кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Грэг Бёрк. 

Гэта будзе пяты візіт кіраўніка нямецкага ўраду у Ватыкан да папы Францішка. Першы меў месца пасля інаўгурацыі яго пантыфікату – 19 сакавіка 2013 г., наступны праз два месяцы – 18 мая, чарговы – 21 лютага 2015 г., і чацвёрты – 6 мая 2016 г., падчас уручэння Святому Айцу прэміі Карла Вялікага. На гэтых сустрэчах Меркель і Францішак абмяркоўвалі палітыку ў адносінах да бежанцаў і абароны клімату, будучыню еўрапейскага праекту.








All the contents on this site are copyrighted ©.