2017-06-09 10:51:00

Францішак размаўляў з біскупамі пра сітуацыю ў Венесуэле


У скаладанай сітуацыі ў Венесуэле, папа Францішак стаіць на баку людзей, якія пакутуюць, падкрэсліў старшыня епіскапату гэтай краіны пасля аўдыенцыі ў Святога Айца. Яна прайшла 8 чэрвеня 2017 г. у Ватыкане па ініцыятыве венесуэльскага епіскапата і была прысвечана грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне. Арцыбіскуп Дыега Рафаэль Падрон Санчэс адзначыў, што “Папа падтрымлівае біскупаў”, а яны не падтрымліваюць ні ўрад, ні апазіцыю, а толькі прадстаўляюць народ.

“Папа з людзьмі, якія пакутуюць і цалкам нас падтрымлівае. У гэтым пытанні не існуе пазіцыі Папы і пазіцыі біскупаў”, - падкрэсліў старшыня епіскапату ў размове з журналістамі. Ён выказаў спадзяванне на публічны зварот Святога Айца адносна сітуацыі ў Венесуэле і пашырэнне дапамогі з боку “Caritas Internationalis”.

“Мы размаўлялі з Папам пра канкрэтную сітуацыю ў Венесуэле, асабліва пра рэпрэсіі з боку ўладаў, пра дэфіцыт прадуктаў харчавання, лекаў, адсутнасць бяспекі і іншыя справы, якія маюць месца сёння і для вырашэння якіх мы патрабуем гуманітарнай і міжнароднай дапамогі”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Санчэс нагадаў пра важнасць рэалізацыі пастулатаў, заключаных у так званай “Вялікай хартыі”, падрыхтаванай кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, раней Апостальскім нунцыем ў Венесуэле. Гэта значыць, што для вырашэння крызісу неабходна захаваць павагу да канстытуцыйнага ладу, стварыць гуманітарныя каналы для аказання дапамогі людзям, якія маюць у гэтым патрэбу, вызваліць палітычных вязняў і прызначыць выбары.








All the contents on this site are copyrighted ©.