cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Пантыфік: навакольнае асяроддзе – бясцэнны Божы дар

Пантыфік: навакольнае асяроддзе – бясцэнны Божы дар - AP

10/06/2017 12:23

Францішак скіраваў спецыяльнае прывітанне ўдзельнікам і арганізатарам Міжрэлігійнай сустрэчы аб ахове навакольнага асяроддзя, якая 9 чэрвеня 2017 г. праходзіла ў Балонні па ініцыятыве італьянскага аддзялення экалагічнай арганізацыі “Earth Day Network”. Нагодай для форума стала пасяджэнне міністаў аховы навакольнага асяроддзя краін “Вялікай сямёркі”, якое ў гэтыя дні таксама праходзіць у Балонні.

Святы Айцец адзначыў важнасць правядзення сустрэчы, накіраванай на спрыянне сапраўднай экалагічнай успрыімлівасці і ўмацавання ўзаемнай адказнасці за свет. “Папа жадае, каб ініцыятыва абудзіла абноўленныя дзеянні ў прызнанні і захаванні прыгажосці стварэння, бясцэннага Божага дару, каб яно было месцам прыдатным для жыцця ўсіх і кожнага”, - гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

Удзельнікамі міжрэлігійнай сустрэчы была распрацавана адмысловая “Хартыя каштоўнасцяў і дзеянняў для захавання планеты”, у якой падкрэсліваецца важная роля веравызнанняў у спрыянні змене ладу жыцця, з мэтай абароны навакольнага асяроддзя. 11 чэрвеня яны ўручаць дакумент міністрам экалогіі краін “Вялікая сямёркі”.

У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі хрысціянства, юдаізма, іслама, індуізма, будызма і іншых рэлігій. Каталіцкі Касцёл прадстаўляў арцыбіскуп Балонні Матэа Дзупі. Сваё пасланне да ўдзельнікаў сустрэчы скіраваў таксама Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І. 


10/06/2017 12:23