cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Папа прыняў рашэнне па “крызіснай” дыяцэзіі ў Нігерыі

Папа прыняў рашэнне па “крызіснай” дыяцэзіі ў Нігерыі - L'Osservatore Romano

11/06/2017 13:27

Францішак заклікаў кожнага святара нігерыйскай дыяцэзіі Ахіяра цягам трыццаці дзён скіраваць на яго імя пісьмовую заяву аб паслухмянасці і гатоўнасці прыняць прызначана ў 2012 г. біскупа. Асобам, якія не выканаюць прадпісання Пантыфіка, будзе забаронена выконваць святарскія абавязкі. Аб гэтым стала вядома пасля абнародавання зместу размовы Святога Айца з дэлегацыяй гэтай дыяцэзіі, якая адбылася 8 чэрвеня 2017 г. у Ватыкане. 

На працягу апошніх пяці гадоў у дыяцэзіі Ахіара пануе крызіс, выкліканы тым, што частка вернікаў і духавенства па этнічных прычынах не прыняла прызначанага Бэнэдыктам XVI біскупа Пітэра Акпалеке. Святы Айцец параўнаў сітуацыю з евангельскай прыпавесцю пра работнікаў у вінаградніку, якія пажадалі завалодаць чужой маёмасцю. 

“Тыя, хто супрацьстаіць уступленню на пасаду біскупа Акпалеке, жадае разбурыць Касцёл і здзейсняе смяротны грэх”, - падкрэсліў Пантыфік і дадаў, што разумее строгасць прынятых ім мер, але “людзі, якія сеюць скандал, павінны несці за гэта адказнасць”.


11/06/2017 13:27