2017-06-12 13:07:00

Святы Пасад рыхтуе стратэгію душпастырства мігрантаў


Вызначэнне агульнай стратэгіі душпастырства мігрантаў і бежанцаў з’яўляецца галоўнай мэтай семінара, арганізаванага ватыканскай Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Форум праходзіць 12-13 чэрвеня 2017 г. за закрытымі дзвярыма ў Рыме. У ім прымаюць удзел біскупы і кіраўнікі камісій па душпастырстве мігрантаў і бежанцаў пры епіскапатах. 

Арганізатар сустрэчы – Секцыя па пытаннях мігрантаў і бежанцаў Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Семінар упісваецца у яе дзейнасць ў святле Глабальнай дамовы па бяспечнай, упарадкаванай і рэгулярнай міграцыі, заключэнне якой плануецца ў 2018 г. на міжурадавай канферэнцыі ААН. 

Мэта форума заключаецца ў тым, каб абмеркаваць душпастырскія выклікі, звязаныя з дапамогай мігрантам, асобам, якія патрабуюць прытулку, бежанцам, ахвярам гандлю людзьмі ў розных частках свету. Удзельнікі семінара будуць працаваць над вызначэннем галоўных элементаў для агульнай душпастырскай стратэгіі, якая затым будзе прадстаўлена ўвазе Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.