cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Святы Пасад і Ізраіль правялі перамовы ў Ватыкане

Святы Пасад і Ізраіль правялі перамовы ў Ватыкане

15/06/2017 10:19

Чарговая пленарная сесія Пастаяннай двухбаковай працоўнай камісіі паміж Апостальскай Сталіцай і Ізраілем прайшла 13 чэрвеня 2017 г. у Ватыкане. Па яе выніках было апублікавана паведамленне, у якім адзначаецца, што ўдзельнікі сустрэчы “працягнулі перамовы на падставе артыкула 10 §2 Базавага Пагаднення паміж Святым Пасадам і Дзяржавай Ізраіль ад 1993 г.”. 

Ужо на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў Апостальская Сталіца і Ізраіль вядуць перамовы аб заключэнні Дамовы, якая будзе тычыцца юрыдычнага статуса Каталіцкага Касцёла і яго структур у гэтай блізкаўсходняй краіне, а таксама эканамічных, маёмасных і падатковых пытанняў.

Ватыканскую дэлегацыю на пасяджэнні Камісіі ўзначальваў кс. Антуан Камільеры, падсакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, а ізраільскую – Цахі Ханэгбі, Міністр па рэгіянальным супрацоўніцтве.

Удзельнікі сустрэчы засталіся задаволены прагрэсам дасягнутым у выніку перамоваў, якія праходзілі ў сардэчнай атмасферы. “Вынікі пленарнай сесіі даюць надзею на хуткае завяршэнне трываючых перамоваў і падпісанне дакументу”, - гаворыцца ў сумесным камюніке.

У Ізраіле пражывае каля 140 тыс. католікаў, што складае 2% насельніцтва краіны. Дыпламатычныя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і гэтай дзяржавай былі ўсталяваны 15 чэрвеня 1994 г. Папа Францішак наведваў яе 25 мая 2014 г..


15/06/2017 10:19