2017-06-15 11:40:00

У Ватыкане адбылася дыскусія на тэму карупцыі


“Міжнародная дыскусія аб карупцыі” – пад такой назвай 15 чэрвеня 2017 г. у Ватыкане пачаўся форум, арганізаваны Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Папскай акадэміяй сацыяльных навук. Гаворка ідзе пра адзнадзённую сустрэчу, прысвечаную разважанню над карупцыяй, як глабальнай з’явай, шчыльна звязанай з арганізаванай злачыннасцю і мафіяй.

У ёй прымаюць удзел высокія касцёльныя іерархі, прадстаўнікі хрысціянскіх супольнасцяў і іншых рэлігій, суддзі, паліцэйскія, праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, журналісты, інтэлектуалы, ахвяры мафіі і некаторыя дыпламаты, акрэдытаваныя пры Апостальскай Сталіцы.

На заканчэнне форума яго ўдзельнікі наведаюць Сікстынскую капэлу і “Станцы Рафаэля” у Ватыканскіх музеях, каб падкрэсліць, праз сустрэчу з прыгажосцю мастацкай спадчыны, важнасць адукацыйнага аспекту ў дзейнасці на карысць справядлівасці і барацьбы з карупцыяй, гаворыцца ў спецыяльным камюніке Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.