cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Кардынал Паралін: выбары – рашэнне для Венесуэлы

Кардынал Паралін: выбары – рашэнне для Венесуэлы - ANSA

16/06/2017 13:54

Апостальская Сталіца працягвае лічыць, што сур’ёзныя і шчырыя перамовы паміж бакамі, на падставе вельмі ясных умоў, пачынаючы ад правядзення прадугледжаных канстытуцыяй выбараў, могуць вырашыць складаную сітуацыю ў Венесуэле і спыніць пакуты насельніцтва, адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. 

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі, ад імя Папы, адказаў на ліст былых прэзідэнтаў Коста-Рыкі, Уругваю, Панамы, Калумбі і Балівіі, які яны скіравалі Пантыфіку на пачатку мая. У ім палітыкі падзяліліся сваёй заклапочаннасцю і меркаваннямі адносна сітуацыі ў Венесуэле. Усе яны, у якасці назіральнікаў прымалі ўдзел у парламенцкіх выбарах у гэтай краіне, якія прайшлі ў мінулым годзе і завяршыліся перамогай апазіцыі.

Кардынал Паралін запэўніў былых прэзідэнтаў, што Святы Айцец пастаянна памятае пра пакуты венесуэльскага народа, выкліканыя палітычным і эканамічным крызісам. Францішак працягвае сачыць за падзеямі ў краіне і па меры сваіх магчымасцяў спрабуе дапамагчы знайсці рашэнне існуючых там вялікіх праблем, заўважыў яго бліжэйшы супрацоўнік.

8 чэрвеня 2017 г. Пантыфік сустракаўся ў Ватыкане з членамі Канферэнцыі Біскупаў Венесуэлы, каб бліжэй пазнаёміцца з грамадска-палітычнай сітуацыяй у гэтай краіне. Па словах яе старшыні, арцыбіскупа Дыега Рафаэля Падрона Санчэса, гаворка вялася пра канкрэтную сітуацыю, асабліва пра рэпрэсіі з боку ўладаў, пра дэфіцыт прадуктаў харчавання, лекаў, адсутнасць бяспекі і іншыя справы, якія маюць месца сёння і для вырашэння якіх патрабуецца гуманітарная і міжнародная дапамога. У скаладанай сітуацыі ў Венесуэле, папа Францішак стаіць на баку людзей, якія пакутуюць, заўважыў іерарх.


16/06/2017 13:54