2017-06-17 11:50:00

Спачуванні Папы пасля пажару ў Лондане


Францішак быў глыбока засмучаны, калі даведаўся пра загінулых і параненых у выніку пажару ў Лондане, гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванавай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

Святы Айцец “давярае душы загінулых поўнай любові міласэрнасці Пана і выказвае шчырыя спачуванні іх блізкім”. “З удзячнасцю за мужныя высілкі персаналу ратавальных службаў і ўсім, хто дапамагае асобам, што згубілі жыллё, Яго Святасць просіць Пана аб благаслаўленні, падтрымцы і міру для ўсёй мясцовай супольнасці”, - гаворыцца ў пасланні, скіраваным на імя арцыбіскупа Вэстмінстэрскага, старшыні каталіцкага епікапату Англіі і Уэльса, кардынала Вінсэнта Нікалса.

Пажар пачаўся ноччу 14 чэрвеня 2017 г. у 24-павярховым жылым доме ў заходняй частцы Лондана. На дадзены момант вядома па меншай меры аб 30 загінулых, многія лічацца зніклымі без вестак. Па інфармацыі паліцыі, колькасць ахвяр трагедыі можа скласці боль за 100 чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.