2017-06-18 13:04:00

Францішак: Эўхарыстыя ўмацоўвае любоў да Бога і братоў


У Эўхарыстыі Езус далучаецца да нас, пілігрымаў у гісторыі, каб сілкаваць у нас веру, надзею і міласэрнасць; каб падтрымліваць нас у выпрабаваннях і ў нашым спрыянні справядлівасці і міру, сказаў папа Францішак 18 чэрвеня 2017 г. падчас малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане.

“У Італіі і ў многіх іншых краінах у гэтую нядзелю адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – часта выкарыстоўваецца лацінскі назоў: “Corpus Dominiці “Corpus Christi”. Касцёльная супольнасць у кожную нядзелю збіраецца вакол Эўхарыстыі – сакрамэнту, устаноўленага Езусам падчас Апошняй Вячэры. Мы кожны год маем радасць адзначаць гэтае свята, прысвечанае гэтай цэнтральнай таямніцы веры, каб выказаць паўнату нашай адарацыі Хрысту, які ахвяроўваецца як хлеб і пітво збаўлення.

Сённяшні евангельскі ўрывак, узяты з Евангелля паводле Яна, гэта частка прамовы , у якой Езус кажа: “Я - хлеб жывы, які зышоў з неба.... Хлеб, які Я дам, гэта Цела Маё дзеля жыцця свету” (Ян 6, 51).  Ён хоча сказаць, што Айцец паслаў Яго ў свет як хлеб жыцця вечнага, і з-за гэтага Ён ахвяруе самога сябе, сваё цела. Сапраўды, Езус на крыжы ахвяраваў сваё цела і праліў сваю кроў. Укрыжаваны Сын Чалавечы – гэта сапраўднае пасхальнае Агнё, якое  выходзіць з няволі граху і падтрымлівае шлях да Абяцанай зямлі.  Эўхарыстыя з'яўляецца сакрамэнтам яго цела, дадзенай для жыцця свету. Хто спажывае гэту ежу, застаецца ў Езусе і жыве для Яго. Быць падобным да Езуса - значыць быць у Ім, станавіцца сынамі ў Сыне.

У Эўхарыстыі Езус, так як зрабіў з вучнямі з Емаўс, далучаецца да нас, пілігрымаў у гісторыі, каб сілкаваць у нас веру, надзею і міласэрнасць; каб падтрымліваць нас у выпрабаваннях; у спрыянні справядлівасці і міру. Гэтая салідарная прысутнасць Божага Сына існуе ўсюды: у гарадах і ў вёсках, на поўначы і поўдні нашай планеты, у краінах хрысціянскай традыцыі і ў тых, у якіх праходзіць першая новая евангелізацыя. І ў Эўхарыстыі Ён ахвяроўвае самога сябе як духоўную сілу, каб дапамагчы нам ажыццяўляць Яго запаведзь - любіць адзін аднаго, як Ён палюбіў нас, будуючы гасцінныя супольнасці, адкрытыя на патрэбы ўсіх, асабліва  найбольш слабых, бедных і патрабуючых.

Сілкавацца Езусам у Эўхарыстыі азначае таксама аддацца з даверам Яму і дазволіць, каб Ён кіраваў намі. Гэта значыць прыняць Езуса у месцы свайго “я”.Такім чынам, бескарыслівая любоў, атрыманая ад Хрыста ў Эўхарыстыі з дапамогай Святога Духа, сілкуе любоў да Бога і братоў ды сясцёр, якіх мы сустракаем у паўсядзённым жыцці. Сілкуючыяся Целам Хрыста, мы становімся ўсё больш сцісла і канкрэтна злучанымі з Містычным Целам Хрыста. Аб гэтым нам напамінае  апостал Павел: “Келіх благаслаўлення, які благаслаўляем, ці не з’яўляецца ўдзелам у Крыві Хрыста? Хлеб, які ламаем, ці ж не з’яўляецца ўдзелам у Целе Хрыста? Адзін ёсць хлеб, адно цела – мы многія. Бо мы ўсе саўдзельнікі аднаго Хлеба” (1 Кар 10, 16 -17).

Няхай Панна Марыя, якая заўсёды была аб'яднана з Езусам, хлебам жыцця, дапаможа нам адкрыць нанава прыгажосць Эўхарыстыі, насычацца яе верай, каб жыць ў еднасці з Богам і братамі”, - завяршыў Пантыфік.  

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў прысутных на плошчы св. Пятра пілігрымаў і нагадаў, што сёння будзе цэлебраваць св. Імшу перад базылікай св. Яна на Латэране з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Пасля яе заканчэння пройдзе эўхарыстычная працэсія да базылікі Санта-Марыя-Маджорэ. “Запрашаю ўсіх прыняць у ёй удзел, таксама і духоўна. Думаю асабліва пра клаўзуровыя супольнасці, хворых і ўвязненых. У гэтым дапамагаюць таксама радыё і тэлебачанне”, - сказаў Францішак.  

Папа таксама нагадаў, што ў наступны аўторак 20 чэрвеня ён адправіцца ў пілігрымку ў італьянскія гарады Бодзала, і ў Барбіяна, каб памаліцца ля магіл кс. Прыма Мацалары і кс. Ларэнца Мілані, гэта два святары, якія ахвяроўваюць нам пасланне, у якім сёння мы маем вялікую патрэбу.“Таксама і ў гэтым выпадку дзякую ўсім, асабліва сьвятарам, якія будуць суправаджаць мяне сваімі малітвамі”, - сказаў Папа.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.