cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Папа выказаў блізкасць пакутуючым ад пажару ў Партугаліі

Папа выказаў блізкасць пакутуючым ад пажару ў Партугаліі - EPA

19/06/2017 11:18

Святы Айцец запэўніў у блізкасці насельніцтва Партугаліі, спалоханае і пакутуючае ад знішчальных пажараў. Аб сваёй салідарнасці ён заявіў 18 чэрвеня 2017 г. на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане.

“Выказваю маю блізкасць дарагому партугальскаму народу з прычыны знічальнага пажару, якія ахапіў лясы вакол Педраган-Грандзі і прывёў да гібелі і ранення мноства людзей. Памолімся ў цішыні”, - сказаў Францішак, звяртаючыся да прысутных на плошчы св. Пятра вернікаў.

Лясныя пажары ў цэнтральнай частцы Партугаліі пачаліся ў суботу, 17 чэрвеня. Іх прычынай называюць маланку. Хуткаму распаўсюджванню агня садзейнічае высокая тэмпература і моцны вецер. На дадзены момант вядома, што ў выніку бедства загінулі 62 чалавекі, каля 50 атрымалі раненні. Мясцовыя ўлады абвясцілі трохдзённую жалобу.


19/06/2017 11:18