2017-06-19 12:58:00

Папа сустрэнецца з бежанцамі, якіх прынялі рымскія парафіі


Перад цырымоніяй адкрыцця кангрэсу Рымскай дыяцэзіі, 19 чэрвеня 2017 г., Францішак сустрэнецца з прадстаўнікамі бежанцаў, якія былі прыняты рымскімі парафіямі і манаскімі супольнасцямі пасля яго адмысловага закліку, скіраванага два гады таму. За гэты час у рымскіх супольнасцях прытулак атрымаў 121 вымушаны мігрант. 

Сустрэча пройдзе напярэдадні Сусветнага дня бежанцаў, які 20 чэрвеня адзначаецца ва ўсім свеце па ініцыятыве Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Падчас яе, Францішку будзе прадстаўлена дэтальнай справаздава аб гасціннасці рымскіх парафій і кляштараў.

На заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” 6 верасня 2015 г.. Пантыфік звярнуўся да каталіцкіх супольнасцяў ва ўсёй Еўропе з заклікам прыняць па адной сям’і бежанцаў. Дзве сям’і былі прыняты Губернатарам Ватыкана. “Перад абліччам трагедыі дзесяткаў тысяч бежанцаў, якія ўцякаюць ад смерці па прычыне вайны і голаду і знаходзяцца на шляху да надзеі на жыццё, Евангелле кліча нас стаць “блізкімі” да самых малых і пакінутых, даць ім канкрэтную надзею”, - заўважыў тады Святы Айцец і нагадаў, што “міласэрнасць Бога распазнаецца праз нашы ўчынкі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.