2017-06-21 13:28:00

Дэлегацыя Нацыянальнай футбольнай лігі ў Папы


Прытрымлівацца ўзнёслых прынцыпаў лаяльнасці і каманднай гульні, заклікаў Папа дэлегацыю Нацыянальнай футбольнай лігі (NFL) з Злучаных Штатаў. Сустрэча прайшла 21 чэрвеня 2017 г. у Ватыкане. Асацыяцыя прадстаўляе адзін з самых папулярных відаў спорту ў гэтай краіне – амерыканскі футбол.

Францішак запрасіў сваіх гасцей увасабляць традыцыйныя каштоўнасці спорту, як на футбольным полі, так і ў асабістым жыцці, сем’ях і грамадстве. Ён адзначыў, што сённяшняму свету, асабліва моладзі, патрэбныя ўзоры для пераймання, людзі, якія прадэманструюць, як правільна выкарыстоўваць дары, атрыманыя ад Бога, каб пабудаваць лепшую будучыню. Падкрэсліў, што “праца ў камандзе, фэйр-плэй і імкненне да найлепшага – гэта ўсё каштоўнасці, якія ў рэлігійнай мове называюцца цнотамі”. Існуе вострая неабходнасць у гэтых якасцях і за межамі стадыёна, “ва ўсіх аспектах грамадскага жыцця”, для будавання культуры сустрэчы, - адзначыў Папа. Ён завяршыў сустрэчу пажаданнем радасці і міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.