cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у Беларусі

Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Беларусі

Францішак прывітаў пілігрымаў з Беларусі - AP

25/06/2017 12:14

Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Украіны і Беларусі, якія прыбылі ў Рым з нагоды 150-годдзя кананізацыі св. Язафата Кунцэвіча. Адмысловы зварот ён скіраваў 25 ліпеня 2017 г. на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі”, вітаючы прысутных на галоўнай ватыканскай плошчы вернікаў.

“Асабліва вітаю Вярхоўнага архіепіскапа, епіскапаў, святароў і вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, як і пілігрымаў з Беларусі, якія ўзгадваць 150-годдзе кананізацыі св. Язафата. Духоўна далучаюся да Боскай Літургіі, якую вы неўзабаве будзеце цэлебраваць у базыліцы св. Пятра, просячы ў Пана для кожнага з вас аб мужнасці хрысціянскага сведчання і дары міру для дарагой украінскай зямлі”, - сказаў Пантыфік.

Архіепіскап Полацкі Язафат Кунцэвіч быў кананізаваны ў 1867 г. папам Піем IX. Сёння яго парэшткі захоўваюцца ў ватыканскай базыліцы св. Пятра.


25/06/2017 12:14