2017-06-30 12:38:00

Францішак і новыя кардыналы наведалі Бэнэдыкта XVI


Францішак і пяць новых кардыналаў здзейснілі візіт да Бэнэдыкта XVI. Сустрэча адбылася адразу пасля завяршэння звычайнага кансісторыя па ўзвядзенні ў кардынальскую годнасць, які раніцай 28 чэрвеня 2017 г. прайшоў у Ватыкане. Папа на пенсіі прыняў высокіх гасцей у капліцы былога кляштару “Mater Ecclesiae” у Ватыканскіх садах, сваёй цяперашняй рэзідэнцыі.

Падчас апошняга кансісторыя Францішак надаў кардынальскую годнасць пяці іерархам: малійскаму арцыбіскупу Бамака Жану Жэбро; іспанцу, арцыбіскупу Барселоны Хуану Хасэ Амелья-і-Амелья; шведу, біскупу Стакгольма Андэрсу Арбарэліусу; апостальскаму візітатару ў Паксэ, лаосскаму біскупу Луісу-Мары Лінгу Мангханэкуму; сальвадорцу, дапаможнаму біскупу архідыяцэзіі Сан-Сальвадор Хасэ Грыгорыа Роза Чавесу.








All the contents on this site are copyrighted ©.