2017-07-01 12:18:00

Святы Айцец прыняў групу разведзеных жанчын


Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі арцыбіскупа Таледа Брауліа Радрыгеса з 35 членамі Групы св. Тэрэзы, якая аб’ядноўвае жанчын, што перажылі развод або жывуць у так званай сепарацыі. Яе дзейнасць каардынуецца Дыяцэзіяльнай дэлегацыяй па справах сям’і і жыцця. Пра сустрэчу, якая мела месца 26 чэрвеня 2017 г. у другой палове дня, абвясціла на днях прэс-служба іспанскай архідыяцэзіі.

Арцыбіскуп, які з’яўляецца Прымасам Іспаніі, паведаміў пасля аўдыенцыі, што “гэта была шчырая сустрэча ў нязмушанай атмасферы, працягласцю паўтары гадзіны, падчас якой жанчыны вялі дыялог са Святым Айцом праз шэраг пытанняў”. “Папа падзякаваў нам за візіт, хоць, на самой справе, гэта мы ўдзячныя яму, таму што гэта было вельмі каштоўным для нас”, - сказаў арцыбіскуп Радрыгес.

У сустрэчы прымалі ўдзел таксама біскупскі вікарый па справах душпастырства свецкіх архідыяцэзіі Таледа, архідыяцэзіяльны дэлегат па справах сям’і і жыцця і архідыяцэзіяльны вікарый па справах касцёльнага права.








All the contents on this site are copyrighted ©.