2017-07-02 13:29:00

Ліпень без папскіх агульных аўдыенцый


У ліпені не будзе папскіх агульных аўдыенцый. Таксама колькасць публічных мерапрыемстваў з удзелам папы Францішка будзе зведзена да мінімуму. Без змен у бягучым месяцы застануцца толькі нядзельныя сустрэчы Святога Айца з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Правядзенне агульных аўдыенцый адновіцца ў жніўні, прычым, не на плошчы св. Пятра, а ў зале Паўла VI, па прычыне экстрэмальна спякотнага надвор’я, якое пануе ў гэты час у Рыме, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. 

У ватыканскім паведамленні гаворыцца, што да паловы верасня ў капліцы ватыканскага Дому св. Марты не будуць адбывацца папскія ранішнія св. Імшы з удзела вернікаў. Іх правядзенне Францішак адновіць пасля свайго вяртання з пілігрымкі ў Калумбію.

Такі парадак публічных мерапрыемстваў з удзелам Папы традыцыйны для летніх месяцаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.