2017-07-03 15:09:00

Рэфарматы далучацца да сумеснай з католікамі дэкларацыі


Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству высока ацаніла падпісанне Сусветным Аб’яднаннем Рэфармацкіх Цэркваў Сумеснай дэкларацыя аб дактрыне апраўдання. Цырамонія пройдзе 5 ліпеня 2017 г. у нямецкім Вітэнбергу. Дакумент раней ужо быў падпісаны католікамі, лютэранамі і метадыстамі. 

Вучэнне аб апраўданні па ласцы праз веру з’яўляецца цэнтральнай тэмай Евангелля. Разуменне таго, што збаўленне, якое прынёс Хрыстус, датычыць кожнага грэшніка, мае вялікае значэнне для экуменічнага прагрэсу, гаворыцца ў ватыканскім паведамленні. Цяпер і Рэфармацкія Цэрквы пацвярджаюць згоднасць асноўных ісцін вучэння аб апраўданні з сваёй дактрынай. 

Трэба нагадаць, што гэта было адным з найважнейшых пытанняў, па якім не было згоды паміж рэфарматамі і Каталіцкім Касцёлам ў XVI ст. Таму, пераадоленне нязгоды робіць магчымым далейшае развіццё ў накірунку духоўных і эўхарыстычных зносін паміж пратэстантамі і католікамі.
 
На экуменічным набажэнстве, падчас якога будзе падпісана Сумесная дэкларацыяй, будуць прысутнічаць прадстаўнікі Лютэранскай, Метадысцкай і Каталіцкай Цэркваў. Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству прадставіць яе генеральны сакратар, біскуп Браянам Фарэл. Аўтары паслання прапануюць разглядаць падзею ў якасці яшчэ аднаго важнага кроку на шляху да поўнай і бачнае еднасці паміж хрысціянамі.
 
Рэфармацкія Царквы бачыць ўзаемасувязь дактрыны аб апраўданні з працай на карысць справядлівасці ў свеце. Ласка падштурхоўвае да добрых спраў для будавання Божага Валадарства справядлівасці, міру і паяднання. Апраўданне вядзе да салідарнасці з ахвярамі сацыяльнага бязладдзя і да апазіцыі да сістэм сацыяльнай і эканамічнай несправядлівасці. Падзяляючы разуменне гэтага хрысціянскага імператыву, католікі, лютэране, метадысты і рэфарматы могуць знайсці больш шырокія і інтэнсіўныя спосабы сумеснай працы ў службе пакутуючаму чалавецтву. Такім чынам, экуменічны прагрэс у дыялогу з’яўляецца не проста акадэмічным імкненнем зацікаўленых экспертаў, але мае станоўчы і практычны ўплыў на тое, як хрысціяне розных канфесій жывуць і працуюць разам на карысць салідарнасці і нясуць агульнае сведчанне Евангелля ў грамадстве, гаворыцца ў паведамленні Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.