2017-07-04 15:06:00

Міжрэлігійны паўмарафон пры падтрымцы Ватыкана


3 ліпеня 2017 г. у Палацы сенатараў італьянскай сталіцы адбылася афіцыйная прэзентацыя ініцыятывы “Рымскі паўмарафон Via Pacis” – спартыўнага забегу па вуліцах Вечнага горада ў патрымку міру і супраць любой формы насілля, які адбудзецца 17 верасня 2017. Мерапрыемства арганізавана мэрыяй Рыма і Папскай радай па культуры ў супрацоўніцтве з Італьянскай федэрацый лёгкай атлетыкі пры падтрымцы Італьянскага нацыянальнага алімпійскага камітэта і Італьянскага паралімпійскага камітэта.

У рамках мерапрыемства адбудуцца два забегі: у 9.00 стартуюць удзельнікі прафесійнага спаборніцтва, якім трэба будзе пераадолець дыстанцыю ў 21 км 97 м, а ў 9.30 – непрафесійныя бегуны, якіх чакае 5 км дыстанцыі. У апошнім змогуць прыняць удзел усе, хто праз гэтую спартыўную падзею жадае сказаць “Не” насіллю, расізму і любой форме дыскрымінацыі, - асобы любога ўзросту, полу, фізічных магчымасцяў, у тым ліку асобы з асаблівасцямі развіцця і бежанцы, гаворыцца ў спецыяльным прэс-рэлізе.

Як адзначыў падсакратар Папскай рады па культуры кс. Мельхіёр Санчэс дэ Тока і-Аламеда, “гэта не проста спартыўнае выпрабаванне, але культурная падзея вялікага маштабу”.

Сведчанні удзельнікаў забега будуць сабраны ў кнізе “Via Pacis”. Гэтая назва адсылае да традыцыйнай пілігрымкі па базыліках Рыма, якая стала крыніцай натхнення для арганізатараў паўмарафона. Таму і маршрут забега з пяці этапаў задуманы такім чынам, каб звязаць паміж сабой знакавыя святыні горада і падкрэсліць міжрэлігійны характар ініцыятывы. Паўмарафон распачнецца ад плошчы св. Пятра. Маршрут пройдзе ля сінагогі, мячэці, вальдэнсскага і праваслаўнага храмаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.