2017-07-06 16:01:00

Апостальская Сталіца: медыцына павінна быць даступнай для ўсіх


“Нягледзячы на абяцанні і намаганні па рэалізацыі мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця, мільёны людзей застаюцца адкінутымі назад”, - сцвердзіў 4 ліпеня 2017 г. арцыбіскуп Іван Юркавіч, Пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, падчас выступлення на 26-м пасяджэнні Пастаянная камісіі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.

Падчас сустрэчы, прысвечанай пытанню патэнтаў у сферы медыцынскіх распрацовак, ватыканскі прадстаўнік падкрэсліў, што абмежаваны доступ да недарагіх і жыццёва важных медыкаментаў з’яўляецца праблемай як бедных, так і развітых краін.

Іерарх спаслаўся на энцыкліку “Laudato Si’”, у якой папа Францішак прызнае недахоп разумення праблем, якія кранаюць, у першую чаргу, адчужаных асоб, у той час, як такія людзі складаюць большую частку насельніцтва планеты.

Арцыбіскуп Юркавіч нагадаў зварот Пантыфіка, скіраваны 14 красавіка 2016 г. да ўдзельнікаў сустрэчы кіраўнікоў фармацэўтычнай і дыягнастычнай вытворчасці, у якім Францішак заклікае імкнуцца забяспечыць усеагульны - не прывілеяваны - доступ да лекавых сродкаў, бо не існуе чалавечага жыцця, надзеленага большай святасцю за іншае.








All the contents on this site are copyrighted ©.