2017-07-09 13:03:00

Францішак: прыйдзем да Езуса са сваімі клопатамі


Да даверлівага даручэння Пану сваіх штодзённых клопатаў і страхаў, заклікаў вернікаў папа Францішак 9 ліпеня 2017 г. у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Святы Айцец спаслаўся да Евангелля паводле св. Мацвея, у якім Езус заклікае ўсіх “спрацаваных і абцяжараных”, каб прыходзілі да Яго, і Ён іх супакоіць.

“У сённяшнім Евангеллі Езус кажа: “Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас” (Мц 11,28). Пан не хавае гэтую фразу для кагосці, але накіроўвае яе да “ўсіх“ тых, хто стаміўся і прыгнечаны жыццём. Хто ж можа адчуваць сябе выключаным ад гэтага запрашэння? Езус ведае, калі жыццё можа быць цяжкім. Ведае, што многія рэчы знясільваюць сэрца: расчараванні і раны мінулага, невырашаныя праблемы, якія трэба несці, і крыўды, якія трэба цярпець і ў цяперашнія часы няўпэўненасці і турботы пра будучыню.

У абліччы гэтага ўсяго першае слова Езуса – гэта запрашэнне, запрашэнне рухацца і рэагаваць: “прыйдзіце”. Памылкай з'яўляецца тое, што, калі справы ідуць дрэнна, мы застаемся там, дзе знаходзімся. Здаецца гэта самазразумела, але як цяжка рэагаваць і адкрыцца! Гэта не лёгка. У самыя цёмныя моманты натуральна заставацца з самым сабой, разважаючы аб тым, як несправядлівым з'яўляецца жыццё, пра тое, як няўдзячнымі ёсць іншыя і якім недасканалым з'яўляецца свет і гэтак далей. Мы ўсе пра гэта ведаем. Часам мы зазналі гэты дрэнны досвед, але так, замкнёныя ўнутры сябе, мы бачым усё ў чорным святле. Упакорваемся смутку, які ўносім нават у родны дом. Гэты смутак пашыраецца. Якою дрэннаю рэччу з'яўляецца гэта смутак. Але Езус хоча адцягнуць нас ад гэтага і таму кажа кожнаму: ”Прыйдзі”. Хто? Ты, ты і ты. Шлях выйсця - ў адносінах з іншымі, у падаванні рукі і ў паднясенні зроку на таго, хто сапраўды нас любіць.

Сапраўды, выйсці з самога сябе недастаткова, трэба ведаць, куды ісці. Таму што многія напрамкі ілюзорныя. Яны абяцаюць спакой, але толькі адцягаюць крышачку, запэўніваюць супакой і задавальненне, пакідаючы нас затым у ранейшай адзіноце, яны з'яўляюцца “феерверкамі“. Таму Езус указвае, куды ісці: ”Прыйдзіце да Мяне”.Так кажа Езус.  Шмат разоў перад нягодамі жыцця ці перад сітуацыяй, якая засмучае нас, мы стараемся гаварыць пра гэта з іншымі, тымі, хто нас выслухае. З сябрам, з экспертам... Вельмі карысна рабіць так, але не забывайма пра Езуса.  Не забывайма адкрыцца на Яго і расказаць Яму пра наша жыццё, даручаючы Яму людзей і сітуацыі. Магчыма, існуюць “зоны” у нашым жыцці, якія мы ніколі не адкрылі Яму і якія засталіся цёмнымі, таму што ніколі не бачылі святла Пана.  Кожны з нас мае сваю гісторыю. І калі хтосці мае нейкую цёмную зону, нязай шукае Езуса, пойдзе да місіянера міласэрнасці, да ксяндза. Але пайдзіце да Езуса і раскажыце Яму пра гэта. Сёння Ён кажа ўсім: “Адважна не паддавайся нягодам жыцця, не замыкайся перад страхам і грахамі, але прыйдзі да Мяне”.

Ён чакае на нас, чакае заўсёды, не каб чароўным чынам вырашыць нашы праблемы, але каб зрабіць нас моцнымі ў гэтых праблемах. Хрыстус не адстараняе нягоды ад жыцця, але выймае неспакой з сэрца. Не забірае наш крыж, але нясе яго разам з намі. І з Ім кожны цяжар становіцца лёгкім, таму што Ён з'яўляецца суцяшэннем, якога мы шукаем. Калі у жыццё ўваходзіць Езус, прыходзіць супакой, той, які застаецца таксама ў выпрабаваннях, у пакутах. Пойдзем да Езуса, аддадзім Яму наш час, сустракайма Яго кожны дзень у малітве, у даверлівым і асабістым дыялогу. Давяраючы Яго Слову, мы адкрываем без страху Яго прабачэнне, заспакойваем голад Ягоным хлебам жыцця: тады мы адчуваем сябе любімымі і суцяшанымі Ім.

І Ён сам яго просіць для нас, амаль найстойваючы. Гэта паўтараецца ў канцы сённяшняга Евангелля: “Навучыцеся ад Мяне... і знойдзеце спакой для сваіх душаў” (Мц 11,29). Будзем вучыцца ісці да Езуса і, у той жа час, калі ў летніх месяцах шукаем крышку адпачыць ад таго, што стамляе цела, не забывайма шукаць сапраўднага спакою ў Пана. Няхай дапамагае нам у гэтым Панна Марыя, наша Маці, якая заўсёды клапоціцца пра нас, калі мы стаміліся і прыгнечаныя, і суправаджае нас да Езуса”, - сказаў Папа.

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў сабраных на плошчы св. Пятра, рымлян і пілігрымаў! Пажадаў ўсім добрай нядзелі і папрасіў не забывацца маліцца за яго.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.