cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Кардынал Дзі Нарда: эфект Папы станоўча ўплывае на Касцёл

Кардынал Дзі Нарда: эфект Папы станпўча ўплывае на Касцёл - AP

10/07/2017 15:10

Асоба Папы Францішка мае станоўчы ўплыў на сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў амерыканскім грамадстве, лічыць кардынал Дэніэл Дзі Нарда . Аднак гэта не ўплывае на павелічэнне колькасці асоб, якія прымаюць удзел у нядзельнай св. Імшы ці прыступаюць да сакрамэнту споведзі. Старшыня Канферэнцыі Біскупаў ЗША падкрэсліў, што паляпшэнне знешняга вобраза Касцёла з'яўляецца фактам. Гэта спалучаецца, аднак, з памылковым уражаннем, што Пантыфік змяняе таксама навучанне Касцёла, што не з'яўляецца праўдай.

Па словах іерарха, для Касцёла ў ЗША самым натхняльным дакументам Папы з'яўляецца яго адгартацыя “Evangelii Gaudium”. Мудрасць Святога Айца  выяўляецца, між іншым, у тым, што ён шмат увагі надае асабістым кантактам з людзьмі, імкнучыся суправаджаць іх. Гэта асабліва важнае ў наш час, калі маладыя людзі ўтрымліваюць кантакты з многімі асобамі праз сацыяльныя сеткі, але на самай справе яны вельмі самотныя. “Мы павінны зразумець іх самотнасць і паказаць ім Езуса, які будзе іх суправаджаць”, - сказаў старшыня амерыканскага епіскапата у інтэрв’ю парталау“Crux”.

Ян Мойсік

 


10/07/2017 15:10