2017-07-12 15:32:00

Пантыфік скіраваў пасланне да катэхетаў


Папа скіраваў прывітальнае слова да ўдзельнікаў Міжнароднага сімпозіума па катэхізацыі, які праходзіць у гэтыя дні ў аргентынскім Буэнас-Айрэсе.

Пантыфік паставіў у прыклад св. Францішка Асізскага і падкрэсліў, што пакліканне катэхетаў уяўляе сабой штосьці вельмі канкрэтнае. “Калі мы наведваем хворых, калі мы даем ежу бедным. Гэта ўжо пропаведзь”, - сказаў ён. Катэхізацыя, гэта не праца, а жыццёвая місія. У цэнтры ўсяго знаходзіцца “кэрыгма”, абвяшчэнне смерці і ўваскрасення Езуса, цэнтр хрысціянскага жыцця. Катэхет, гэта не распаўсюднік уласных ідэй і густаў, дадаў Францішак; ён той, хто на практыцы абвяшчае вялікі дынамізм любові да Хрыста, сведчыць іншым пра Езуса сваім словам і жыццём, творча шукае шляхі і сродкі прапаведвання, паказвае, як гэта выдатна, верыць у Бога.








All the contents on this site are copyrighted ©.