2017-07-13 12:07:00

Амерыканскі канцэрн зробіць папамабіль для Францішка


Аргкамітэт вераснёўскага візіту Францішка ў Калумбію паведаміў, што Папа падчас наведвання Багаты, Вільявісэнсіа, Медельіна і Картахены скарыстаецца трыма папамабілямі. Для патрэб Святога Айца будзе пераабсталяваны “Chevrolet Traverse”. Замова ўжо паступіла на завод гэтай фірмы ў сталіцы Калумбіі.

На спецыяльнай прэс-канферэнцыі былі агучаны некаторыя тэхнічныя дэталі будучых папамабіляў. Яны атрымаюць 3,6-літровы рухавік магутнасцю 281 конская сіла. Прысутныя на сустрэчы спецыялісты завода патлумачылі, што падчас трансфармацыі ў базавай версіі цалкам зменяць дах і кабіну, выкарыстаюць загартаванае шкло, якога, аднак, не будзе па баках, каб Францішак меў магчымасць больш прамога кантакту з людзьмі. Апрача гэтага, будуць узмоцнены розныя элементы аўтамабіля, у тым ліку падвеска і шыны, для павышэння камфорту і бяспекі.

Падчас прэзентацыі віртуальнай мадэлі будучага папамабіля было падкрэслена, што гэты транспартны сродак уяўляе сабой найлепшую тэхналогію, якая забяспечыць упэўненасць і камфорт падчас перамяшчэння Святога Айца ў любых умовах.

Выканаўчы дырэктар аргкамітэта кс. Фабіа Саескан сказаў, што “Chevrolet” не толькі дазволіць Пантыфіку рухацца бяспечна і камфортна, але і дасць яму магчымасць бліжэйшага кантакту з вернікамі падчас паездак па вуліцах чатырох гарадоў. Акрамя таго, кампанія прадаставіць чатыры іншыя аўтамабілі мадэлі “Sonic” для папскіх супрацоўнікаў.

Францішак наведае Калумбію 6-11 верасня 2017 г. Гэта будзе яго пятая паездка ў Лацінскую Амерыку. Ён стане трэцім Пантыфікам, які прыбудзе ў гэтую краіну – 22-25 жніўня 1968 г. тут быў Павел VI, а 1-7 ліпеня 1986 г. – св. Ян Павел ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.