cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Каталіцка-праваслаўная камісія пра асобу харвацкага кардынала

Каталіцка-праваслаўная камісія пра асобу харвацкага кардынала - RV

13/07/2017 17:17

“Дывергентнай” застаецца інтэрпрэтацыя жыцця і пастырскага служэння харвацкага кардынала Алаізія Стэпінаца ў версіях харвацкіх католікаў і сербскіх праваслаўных. Гэта вынікае з сумеснай заявы змешанай экспертнай камісіі паміж Каталіцкім Касцёлам у Харватыі і Сербскай Праваслаўнай Царквой па вывучэнні асобы благаслаўлёнага. Яна была апублікавана па выніках шостага і апошняга пасяджэння, якое адбылося 12-13 ліпеня 2017 г. у Ватыкане.

Працоўную сустрэчу ўзначаліў кс. Бернар Ардура, старшыня Папскага камітэта гістарычных навук. 

“З самага пачатку працы ўсе члены Камісіі ўсведамлялі, што працэс кананізацыі кардынала Стэпінаца знаходзіцца ў выключнай кампетэнцыі Папы. У той жа час яны прызнаюць, што кожная Царква мае ўласныя крытэрыі для распачацця кананізацыі”, - гаворыцца ў паведамленні.

Сцвярджаецца, што праца Камісіі дазволіла палепшыць веданне гісторыі жыцця благаслаўлёнага, пачынаючы з Першай сусветнай вайны і да 1960 г., калі харвацкі кардынал адышоў у вечнасць. “Вывучэнне жыцця кардынала Стэпінаца пацвердзіла, што ў гісторыі ўсе Цэрквы бесчалавечна пацярпелі ад рознага віду пераследаў і маюць сваіх мучанікаў і вызнаўцаў веры. З гэтых пазіцый Камісія пагадзілася аб магчымасці супрацоўніцтва ў будучым, каб падзяляць памяць пра мучанікаў і прапаведнікаў абедзвюх Цэркваў”, - гаворыцца ў паведамленні.

Арцыбіскуп Загрэбскі Алаізій Стэпінац быў абвінавачаны камуністычным рэжымам у здрадзе і асуджаны на 16 гадоў турмы. Тытул кардынала атрымаў, будучы ў зняволенні. Памёр знаходзячыся пад хатнім арыштам. У 1998 г. быў абвешчаны мучанікам і благаслаўлёным.


13/07/2017 17:17