2017-07-13 15:03:00

У Ватыкане адбудзецца судовы працэс па растраце сродкаў


Джузэпэ Профіці, былы старшыня Фонду “Bambino Gesù”, і Масіма Спіна, яго скарбнік, атрымалі павесткі ў ватыканскі суд. Разбіральніцтва датычыць растраты сродкаў падчас рэканструкцыі памяшканняў на верхнім паверсе палацу “San Carlo”, які належыць Губернатарату Дзяржавы Ватыкан, і куды пераехаў жыць кардынал Тарчызіа Бэртонэ пасля сыходу з пасады Дзяржсакратара. На гэтыя мэты было прызначана 422 тыс. еўра сродкаў Фонду.

У абвінавачанні, прадстаўленым ватыканскім прамотарам справядлівасці Джан Пьетра Мілана, гаворыцца, што Профіці і Спіна незаконна выкарыстоўвалі сродкі Фонду і рабілі гэта ў інтарэсах кампаніі прадпрымальніка Джанантоніа Бандэра. Правапарушэнне было ўчынена ў Ватыкане з лістапада 2013 г. па май 2014 г.
  
13 чэрвеня 2017 г. старшыня ватыканскага Трыбунала Джузэпэ Дала Торэ выдаў указ аб распачацці судовага працэсу. Першае слуханне прызначана на раніцу 18 ліпеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.