cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Фаціма: ўдвая больш просьб да Маці Божай

Фаціма: ўдвая больш просьб да Маці Божай - AFP

15/07/2017 15:03

Са студзеня па красавік 2017 г. у санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Фаціме надыйшло больш за 71 тыс. малітоўных просьб з усяго свету. Гэта ўдвая больш, чым у той жа перыяд у мінулым годзе. Прэс-сакратар санктуарыя Карма Радэя паведаміла, што па колькасці пераважаюць малітоўныя просьбы ад італьянцаў, затым ідуць іспанцы і партугальцы. Яна дадала, што аб большай інтэнсіўнасці зваротаў да Маці Божай сведчыць і хуткасць запаўнення спецыяльнай скрыні, размешчанай у Капліцы Аб’яўленняў, выманне лістоў трэба рабіць тройчы на дню.

У 2016 г. Фацімскі санктуарый атрымаў у агульнай складанасці больш за 250 тыс. малітоўных просьб, з якіх амаль палова была напісана на італьянскай мове.

У маі 2017 г. улады санктуарыя паведамілі, што некаторая колькасць просьбаў трапляе сюды праз электронную пошту і ў класічнай форме паштовых лістоў. Сярод іх шмат просьбаў аб малітве за людзей, якія скончылі жыццё самагубствам. Большая частка лістоў адносіцца да асабістых і сямейных праблем. Прыходзяць просьбы ад людзей, якія прабываюць у адчаі па розных прычынах: фінансавых, эмацыйных, звязаных са станам здароўя і іншых, прызналася прэс-сакратар нацыянальнага партугальскага санктуарыя.


15/07/2017 15:03