cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Францішак: ці мы адкрытыя на прыняцце Слова Божага?

Францішак: ці мы адкрытыя на прыняцце Слова Божага? - AFP

16/07/2017 13:39

Задаць сабе пытанне, ці нашае сэрца адкрытае на прыняцце з вераю Слова Божага, заклікаў папа Францішак 16 ліпеня 2017 г. у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Езус, калі гаварыў, выкарыстоўваў простую мову і простыя вобразы, якія былі прыкладамі з паўсядзённага жыцця, так, каб Яго змаглі зразумець усе. Таму слухалі Яго ахвотна і высока ацэньвалі Яго пасланне, якое даходзіла прама да сэрца. Не была гэта мова цяжкая, малазразумелая, на кшталт той, што выкарыстоўвалі тагачасныя вучоныя ў Законе. Іх зварот быў занадта складаны і поўны суровасці, дык аддаляў людзей. А Езус, такою сваёю простаю гаворкай,  дазваляў зразумець таямніцу Божага Валадарства. Гэта была не складаная тэалогія. Прыкладам таму з’яўляецца і змест сённяшняга Евангелля: прыпавесць пра сейбіта (Мц 13,1- 23). Сейбіт - гэта Езус. Заўважым, што гэтай выявай Хрыстус паказваецца як той, які не навязвае, але прапануе сябе. Не прыцягае нас, не купляе, але ахвяроўвае сябе. Цярпліва і шчодра Ён пашырае сваё Слова, якое з'яўляецца не клеткай або пасткай, але зернем, якое прыносіць плён. Якім чынам? Калі мы яго прыймем.

Таму прыпавесць галоўным чынам тычыцца нас: яна расказвае больш пра глебу чым пра сейбіта. Езус здзяйсняе, так бы мовіць, “духоўны рэнтген” нашага сэрца, якое з'яўляецца зямлёю, на якую падае зерне Слова. Нашае сэрца, як глеба, можа быць добрай, і тады Слова прыносіць плён, але можа быць таксама камяністай, непранікальнай. Гэта адбываецца тады, калі мы чуем Слова, але яно адскоівае ад нас, так, як ад цэменту дарогі.

Паміж добрай глебай, і цэментам дарогі, знаходзяцца два іншыя, прамежкавыя станы зямлі, якія, у розных памерах, мы можам трымаць у сабе. Першы ёсць камяністая зямля. Паспрабуем яе уявіць сабе: камяністая глеба - гэта месца “дзе было мала зямлі” (Мц 13,5), дзе зерне прарасло, але не змагло запусціць глыбока каранёў. Такім з’яўляецца павярхоўнае сэрца, якое прымае Пана, хоча маліцца, любіць і сведчыць, але ня ёсць ўстойлівае, дык стамляецца і ніколі не “уздымаецца”. Гэта сэрца без глыбіні, у якім камені ляноты пераважаюць над добрай глебай, у ім любоў - нясталая і часовая. Дык той, хто прымае Пана толькі тады, калі яму гэта падабаецца, не прыносіць плёну.

Існуе яшчэ апошняя зямля, цярністая, поўная пусталелля, якое заглушае добрыя расліны. Што прадстаўляе сабой гэтае пустазелле? “Турботы гэтага веку і зман багацця” (Мц 13,22), кажа Езус. Церне - гэта заганы, якія знаходзяцца ў змаганні з Богам, якія імкнуцца заглушыць Яго прысутнасць. Гэта перш за ўсё бажкі свецкіх багаццяў,  хцівае жыццё толькі для сябе, імкненне мець і трымаць ўладу. Калі мы культывуем гэтае церне, мы прыглушаем рост Бога ў нас. Кожны з нас можа прызнаць свае вялікія ці маленькія церні, заганы, якія пасяліліся ў сэрца, гэтыя хмызнякі, якія больш ці менш укараніліся і не да спадобы Богу. І яны не дазваляюць мець чыстае сэрца. Трэба вырваць іх, бо ў адваротным выпадку Слова не прынясе плёну

Дарагія браты і сёстры, Езус сёння запрашае нас зірнуць у нашае нутро і падзякаваць за нашу добрую зямлю ды працаваць над глебай, якая яшчэ ня добрая. Спытаем сябе, ці нашае сэрца адкрытае на прыняцце з верай насеньне Слова Божага? Зададзім сабе пытанне, ці ў нас шмат камянёў ляніства і ці яны вялікія? Вызначым і назвем па імені церні заганаў. Адшукайма ў сабе мужнасць, каб зрабіць добрую ацэнку глебы, прыносячы Пану ў малітве і споведзі нашы камяні і нашыя церні. Калі так паступім, Езус, Добры Сейбіт, будзе рады выканаць любую дадатковую працу: ачысціць нашыя сэрцы, выдаляючы камяні і церні, якія глушаць яго Слова.

Божая Маці, якую сёння ўспамінаем як Панну Марыю з Гары Кармэль, якая слухае Слова Божае і выконвае яго (Лк 8,21), дапаможа нам ачысціць нашыя сэрцы і сцерагчы ў іх прысутнасць Пана”, - сказаў Папа.  

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў сабраных на плошчы св. Пятра, рымлян і пілігрымаў! Пажадаў ўсім добрай нядзелі і папрасіў не забывацца маліцца за яго.

Ян Мойсік


16/07/2017 13:39