2017-07-16 14:06:00

Папе падарылі жартаўлівую шыльду “Скардзіцца забаронена”


"Скардзіцца забаронена”. Шыльда такога зместу з'явілася некалькі дзён таму перад дзвярыма апартаменту папы Францішка ў доме св. Марты ў Ватыкане, рэзідэнцыі Пантыфіка з 2013 г.  

Шыльду ахвяраваў папу Францішку пасля агульнай аўдыенцыі ў сераду 14 чэрвеня 2017 г. італьянскі псіхолаг і псіхатэрапеўт Сальва Ноэ. Святы Айцец, убачыўшы яе, ацаніў жарт і сказаў італьянскаму лекару, што прымацуе дошку да дзвярэй свайго працоўнага кабінета ў доме св. Марты. Але пазней Пантыфік вырашыў, што лепш адпавядае гэтаму яго прыватны  апартамент.

На шыльдзе таксама змешчана інфармацыя наступнага зместу: той, хто парушыць гэтую забарону, мімаволі стане “ахвярай сіндрому, які зменшвае пачуццё гумару і здольнасці вырашаць праблемы”. Папярэджваецца таксама, што парушэнне гэтай забароны ў прысутнасці дзяцей прывядзе да больш жорсткіх вынікаў. Тэкст заканчваецца заўвагай, што для таго, каб “паказаць сябе з як мага найлепшага боку, неабходна сканцэнтравацца на сваіх уласных магчымасцях, а не на сваіх абмежаваннях: перастаць скардзіцца і зрабіць самому намаганні, каб палепшыць сваё жыццё”.

Цэлую падзею апісала турынскае выданне газеты  “La Stampa “, якое выйшла ў пятніцу 14 ліпеня.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.