cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Баснійскія біскупы б’юць трывогу: католікі масава эмігруюць

Баснійскія біскупы б’юць трывогу: католікі масава эмігруюць - AFP

17/07/2017 15:33

Каталіцкія біскупы Босніі і Герцагавіны б’юць трывогу, паколькі ў сувязі з сацыяльнымі, палітычнымі і эканамічнымі праблемамі рэзка скарачаецца лік католікаў у краіне. Гэта адзначыў кардынал Вінка Пуліч, падводзячы вынікі пасяджэння мясцовага епіскапату. Калі сітуацыя не зменіцца, у бліжэйшы час у краіне амаль не застанецца католікаў.

Асцярогі кардынала Пуліча падтрымаў біскуп Баня-Лука Франьё Камарыца. Ён падкрэсліў, што калі не прадпрыняць “сур’ёзныя міжнародныя дзеянні”, католікі цалкам знікнуць з жыцця Босніі. Іерарх не ўдакладніў, на чым павінны быць заснаваны гэтыя дзеянні. Па словах біскупаў, самым вялікім выклікам для краіны, якая ўсё яшчэ адчувае наступствы вайны на Балканах у 1990-я гады, застаецца мірнае суіснаванне розных этнічных груп і развіццё правоў чалавека.

Кардынал Пуліч, Старшыня Канферэнцыі Біскупаў, крытычна адзначыў, што ў краіне існуе падступная стратэгія, накіраваная на распальванне нянавісці і імкненне прымусіць маўчаць Каталіцкі Касцёл. У якасці прыкладу ён нагадаў пра абвінавачванні супраць біскупа Камарыцы, што нібыта той браў незаконны ўдзел у рэканструкцыі дамоў баснійцаў, якія пакінулі краіну. Аднак, па словах кардынала, узгаданы іерарх з’яўляецца ўзорам справядлівасці і дапамогі тым, якія жывуць у нястачы.

У дадатак да напружанасці на сацыяльным і этнічным фоне вялікай праблемай застаецца беспрацоўе, якое дасягае 40%. Шматлікія сем’і і маладыя людзі жывуць у выключна цяжкіх умовах. Існуе высокая рызыка таго, што многія баснійцы эмігруюць з краіны. Спалучэнне сацыяльнай напружанасці і эканамічных праблем прыводзіць да таго, што краіну пакідаючы ў асноўным католікі, шкадуюць баснійскія біскупы.


17/07/2017 15:33