2017-07-18 15:55:00

Ватыкан: распачаўся суд па незаконным выкарыстанні сродкаў


У Ватыкане 18 ліпеня 2017 г. адбылося першае слуханне па справе Джузэпэ Профіці, былога старшыні Фонду “Bambino Gesù”, і Масіма Спіна, яго скарбніка, якія абвінавачваюцца ў растраце сродкаў, прызначаных на рэканструкцыю ватыканскага палаца “San Carlo”.

Суд адхіліў амаль усе папярэднія хадайніцтвы адвакатаў, пачынаючы з просьбы аб правядзенні слухання ў адсутнасці ў зале журналістаў. Быў адхілены і факт парушэння юрысдыкцыі, да якога апелявалі адвакаты. Так, падчас працэдуральнага раслумачэння адвакат спадара Спіны, перш чым распачаць абарончую стратэгію, падкрэсліў, што яго падапечны не быў надзелены паўнамоцтвамі для таго, каб падпісваць дакументы ці даваць распараджэнні – ён толькі выконваў загады вышэйстаячых. Была зроблена спасылка на ліст кардынала Тарчызіо Бертонэ, які будзе дададзены да справы, аднак яго змест не быў агучаны.

Суд прыняў, аднак, хадайніцтва аб аб’яднанні паказанняў падсудных у кароткія тэрміны. Таму наступныя слуханні прызначаны ўжо на 7, 8 і 9 верасня 2017 г.

Нагадаем, што Джузэпэ Профіці, былы старшыня Фонду “Bambino Gesù”, і Масіма Спіна, скарбнік таго ж Фонду, абвінавачваюцца у растраце сродкаў, прызначаных на рэканструкцыю памяшканняў на верхнім паверсе палаца “San Carlo”, які належыць Губернатарату Дзяржавы Ватыкан і дзе цяпер пражывае былы Дзяржсакратар Святога Пасаду кардынал Тарчызіа Бэртонэ. Правапарушэнне датуецца лістападам 2013 г. - маем 2014 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.