cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Новая адміністрацыя ватыканскага фонду “Bambino Gesù”

Новая адміністрацыя ватыканскага фонду “Bambino Gesù” - RV

21/07/2017 14:55

20 ліпеня 2017 г. пачала працу новая адміністрацыйная рада ватыканскай педыятрычнай бальніцы “Bambino Gesù”. Яе склад зацвердзіў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал Пьетра Паралін, на падставе паўнамоцтваў, якімі яго надзяліў Пантыфік.

У склад новай рады ўваходзяць 13 чалавек, у тым ліку яе старшыня – спадарыня Марыэла Энок. Падчас свайго першага пасяджэння адміністрацыйная рада шпіталя “Bambino Gesù” прыняла рашэнне аб зацвярджэнні пасады генеральнага дырэктара ўстановы. На яе абраны спадар Руджэра Парота, дагэтуль генеральны каардынатар ватыканскай дзіцячай бальніцы. Акрамя таго, кардынал Паралін зацвердзіў новую калегію аўдытараў клінікі на чале з спадаром Тыцыяна Анэсці.

Новы склад адміністрацыйнай рады медыцынскай установы будзе выконваць свае абавязкі да 31 снежня 2020 г.

Клініка “Bambino Gesù”, фінансавым кіраваннем якой займаецца аднайменны фонд, была заснавана ў 1869 г. і стала першай бальніцай для дзяцей у Італіі. У 1924 г. яна была перададзена Святому Пасаду і з таго часу знаходзіцца пад асабістай апекай Папы. У цяперашні час “Bambino Gesù” з’яўляецца вядучай педыятрычнай установай Італіі і адным з найлепшых цэнтраў дзіцячай транспланталогіі ў Еўропе.


21/07/2017 14:55