cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Рэформы ў Ватыкане: змена адносін да фінансаў

Рэформы ў Ватыкане: змена адносін да фінансаў - EPA

24/07/2017 13:19

Вынікам рэформы ватыканскіх фінансаў з’яўляецца ў тым ліку і змена адносін да грошай з боку кіраўнікоў і супрацоўнікаў дыкастэрый Святога Пасаду. Гэта заўважыў у інтэрв’ю газеце італьянскага епіскапату “Avvenire” кс. Луіджы Місто, каардынатар Сакратарыяту па эканамічных справах, якога Папа прызначыў ў сувязі з часовай непрысутнасцю прэфекта ўстановы, аўстралійскага кардынала Джорджа Пэла.

“Эканамічна-фінансавая рэформа, якую ініцыяваў і пастаянна падтрымлівае Францішак, у кантэксце больш шырокай рэформы Рымскай курыі, што праводзіцца пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага Сакратарыяту, ужо дала першыя значныя вынікі”, - лічыць італьянскі святар. У якасці першага ён назваў змены ў падыходзе дыкастэрый да бюджэту, “які павінен быць неабходным інструментам для палягчэння планавання іх дзейнасці і вызначэння іх рашэнняў, памятаючы, што асноўныя мэты маюць духоўную і душпастырскую прыроду і павінны служыць Паўсюднаму Касцёлу”.

На думку “эканамічнага каардынатара”, у Ватыкане наступіла важная змена мыслення, што “ў першую чаргу вядзе да павагі, захавання і забеспячэння належнага выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў, у першую чаргу грошай, якія Касцёл атрымлівае ў якасці дару, для таго, каб быць у стане выконваць сваю дцшпастырскую місію, прапаведуючы Евангелле, рэалізуючы духоўнае, культурнае і сакраментальнае жыццё, спрыяючы гуманізму, з асаблівым акцэнтам на бедных і патрабуючых”.

Трэба нагадаць, што Cакратарыят па эканамічных пытаннях быў заснаваны ў 2014 г. “motu proprio” папы Францішка пад назвай “Fidelis et Dispensator Prudens”. Яго функцыя – кансалідаваць ватыканскія фінансавыя структуры і спрасціць кіраванне імі.


24/07/2017 13:19