cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

У Ватыкане адключылі фантаны ў сувязі з засухай

У Ватыкане адключылі фантаны ў сувязі з засухай - REUTERS

25/07/2017 13:41

Засуха, якая закранула Рым і навакольныя з ім тэрыторыі, падштурхнула ўлады Ватыкана прыняць меры па эканоміі вады. На днях Губернатарат пастанавіў адключыць усе фантаны як на плошчы св. Пятра, так і на ўнутраных тэрыторыях горада-дзяржавы, у тым ліку ў Ватыканскіх садах.

Такое рашэнне дэманструе імкненне адпавядаць вучэнню папы Францішка, які ў энцыкліцы “Laudato si’” нагадаў, што звычка празмерна расходаваць і марнаваць дасягнула “нечуваных памераў”, у той час як “чыстая пітная вада з’яўляецца пытаннем першараднага значэння, бо яна неабходная для жыцця чалавека і для падтрымання зямным і водных экасістэм”, гаворыцца ў спецыяльнай ватыканскай заяве.

Раней стала вядома аб рашэнні ўладаў італьянскай сталіцы ўвесці з 28 ліпеня 2017 г. часовую забарону на забор вады з возера Брачана, што за 30 км на поўнач ад Рыма. Штодня з гэтага возера кампанія “Acea”, якая займаецца водазабеспячэннем Рыма, бярэ 86 тыс. кубаметраў вады. У апошні ж час назіраецца рэзкае абмяленне возера.

Мэр Рыма Вірджынія Раджы заклікала ўлады рэгіёна і кіраўніцтва “Acea” “зрабіць усё магчымае для забеспячэння вадой грамадзян, а таксама бальніцы, пажарныя службы, гандлёвыя прадпрыемствы” горада.

Спецыялісты адзначаюць, што чэрвень 2017 г. стаў для Італіі самым спякотным за 200-гадовую гісторыю метэаназіранняў. У ліпені тэмпература ў многіх цэнтральных і паўднёвых рэгіёнах краіны падабралася вельмі блізка да гістарычных максімумаў, што прывяло да моцных лясных пажараў і рэзкага абмялення шэрагу вадаёмаў.


25/07/2017 13:41